joomla 3.5 ошибка.

images/banners/test.png

 
Тел/факс: +375 (212) 63-40-38
Республика Беларусь 210029, г. Витебск, ул. Правды, д.46
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

«Паставымэбля» з любоўю і клопатам пра спажыуца

Адкрытае акцыянернае таварыства «Паставымэбля» працуе сёння з поўнай загрузкай вытворчых магутнасцей. У тры змены раскройваюць матэрыял, збіраюць мэблю, якая не залежваецца на складзе, а практычна адразу адгружаецца заказчыкам.

На ўліку тут кожны квадратныметр плошчы. Чалавек недас-ведчаны можа заблудзіцца сярод стосаў загатовак, камплектуючых,а ўжо разабрацца, дзе яшчэ матэрыял,а што патрабуе зборкі, наогул цяжка. Упастаўчан, можна сказаць, аншлаг. Хапаезаказаў, ідзе рэалізацыя. У параўнанні змінулым годам у сярэднім на 20% вырасліаб'ёмныя паказчыкі, на 10% - заработнаяплата. Фінансавае становішча трывалае.Здаецца, жыві спакойна, збірай узнага-роды, якіх, дарэчы, у калектыву багата. Заапошнія дзесяць гадоў адкрытае акцыя-нернае таварыства і яго прадукцыя рэгу-лярна адзначаюцца на розных узроўнях.Так, у 20І5-м у конкурсе «Лепшыя таварыРэспублікі Беларусь» у намінацыі «Пра-мысловыя тавары для насельніцтва»пераможцам быў прызнаны набормэблі для кухні «Пастаўчанка». Летасьу гэтай жа катэгорыі лідзіравала лаўка-трансформер. А па выніках Міжнароднагафоруму «Інавацыйнае прадпрымальніцтваВіцебскай вобласці «Ад малога давялікага» прадпрыемства ўзнагароджанадыпломам за актыўны ўдзел. У той жа годкалектыў выступіў партнёрам правядзенняІІ Рэспубліканскага конкурсу прафесійнагамайстэрства ШогІсІБкіІІз Веіашз - 2016 іатрымаў удзячнасць ад яго арганізатараў.

ЕСЦЬ СВАЯ НІША

Поспех забяспечвае пастаянны рух наперад. Кіраўніцтва і спецыялісты ў няспынным пошуку асартыментнага і ды- зайнерскага абнаўлення прадукцыі. Цяпер яе выпускаюць каля 200 найменняў. Асноўны від - мэбля для навучальных устаноў. Менавіта для яе вырабу 37 гадоў таму і стваралася прадпрыемства. Некалькі дзесяцігоддзяў яно пастаўляла сталы, парты, крэслы, шафы, сцелажы ў школы па ўсім Савецкім Саюзе. Спецыялізацыя не змянілася і ў пера- будовачныя гады. І сёння 70% прадукцыі - вучнёўская мэбля. Але, каб выжыць, у пачатку новага тысячагоддзя, калі ўсё вакол развальвалася, кіраўніцтва прыняло рашэнне асвоіць выраб бытавой мэблі. На яе цяпер прыпадаюць 30% ад агуль- нага аб'ёму вытворчасці. - Мы занялі сваю нішу і пакідаць яе не збіраемся, - гаворыць дырэктар прадпрыемства Сяргей Лацецкі, які нядаўна ўзначаліў калектыў. - У перспектыве бу- дзем яе развіваць. Для гэтага сістэмна зай- маемся вывучэннем пакупніцкага попыту, актыўна прэзентуем уласную прадукцыю, стараемся не толькі не страціць раней- шую геаграфію паставак, а значна пашы- рыць граніцы нашай прысутнасці на рынку па-за межамі Беларусі. Удзельнічаем у шматлікіх тэндарах і выйграем заказы. Будзем абстаўляць кабінеты хіміі ў школах па ўсёй краіне, тэхналагічнаму ўніверсітэту ў абласным цэнтры паставім 540 ложкаў у інтэрнаты. Нашай вучнёўскай мэблі аддалі перавагу навучальныя ўстановы Астраўца, Гродна, Віцебска і другіх рэгіенаў Беларусі. Супрацоўнічаем з гандлёвымі сеткамі краіны, фірменныя магазіны ёсць у Паставах, Мінску, Наваполацку і Віцебску. Наша прадукцыя арыентавана на сярэднеста- тыстычнага па даходах пакупніка, і вельмі добра, калі ён, адзін раз зрабіўшы пакупку, вернецца да нас яшчэ. Гэта найлепшая рэклама. Мы прысутнічаем і ў сацыяльных сетках, па Віцебску курсіруе тралейбус з ла- гатыпам нашага прадпрыемства, на мясцовых маршрутах - аўтобус. Не прапускаем спецыялізаваных выставак у Беларусі і за яе межамі. Былі ў Маскве, Краснадары.

ЗАЛАТЫ ФОНД

- Тэхніка - гэта добра, але без прафесіяналаў нават найноўшыя станкі - толькі груда металу, - падкрэслівае Сяргей Станіслававіч. - Наша багацце - людзі, якія працуюць на прыдпрыемстве шмат гадоў, стварылі дынастыі. Такіх сем'яў больш за дзесяць: Шчановічы, Радкевічы, Рабцавы, Кульковы і іншыя. І0% нашых работнікаў аддалі ААТ «Паставымэбля» больш за 30 гадоў. У іх ліку Крысціна Сла- бадзянюк, Генрых Пчолка, Рыгор і Наталля Шчановічы, Алег Курэц, Іван Генюш, Алег Ніта. Думаем і пра будучыя кадры. З новага навучальнага года пачнём падрыхтоўку спецыялістаў для нашай вытворчасці ў Пастаўскім каледжы. Клапоцімся пра ўмовы працы для ўсіх. У цэхах светла, чыста, цёпла. Работнікі маюць добрыя бытоўкі. Культура вытворчасці выйшла за межы ўнутраных памяшканняў. Сёлета заняліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, каб ужо з парога чалавек бачыў, што тут парадак і прыгажосць. Змены на прадпрыемстве ацанілі пакупнікі. Па заказах калектыў пастаўляе сваю прадукцыю ў Расію, Казахстан, Украіну, Малдову, Латвію, Германію. Прыязджалі скандынавы, якія пакінулі до- бры водгук пра цану і якасць прадукцыі. Інтарэс да яе выказалі прадстаўнікі Ірака. Калектыў не адмаўляецца ад заказаў, вялікія яны ці малыя. - Наша мэта - лідарства ў вытворчас- ці мэблі. У сучасных умовах канкурэнцыі выжывае наймацнейшы. Такімі мы сябе і адчуваем цяпер, - заключае дырэктар прадпрыемства.

Первоисточник: газета "Витебские вести"

Top